Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Бачыла - Беларусь

Дзе ж яшчэ ёсць такая на свеце, як ты?
Над якою зямлёй ідучы,
Так праменіцца сонца святлом дабраты,
Шчыра так «калі ласка!» гучыць?

Ты з усімі прывыкла

падзельчыва жыць,

Маеш – не, але лічыш за грэх
Адпусціць чалавека і не накарміць,
Не прыняць уначы на начлег.

Дый гасцей захапляе

не спеў салаўя,

Не зялёнае мора гаёў,
А душэўнасць твая,
Некрыўдлівасць твая,
I яшчэ – дабрадзейства тваё.

Ад людзей не збіралася ставіць платы,
Не ішла ад бяды стараной,
Не трымала за пазухай каменя ты,
Не гразіла нікому вайной.

Здаўна помняць палеткі, лугі, саснякі,
Як стагнала ад выбухаў ціш,
Колькі раз давялося табе за вякі
Несці мужна нялёгенькі крыж.

Цяжка, горка было – да канца барацьбе
Аддавала і сілы, і кроў...
I ўстаяла.

Таму так шануюць цябе

I тваіх непахісных сыноў.

Ты нястомна кладзеш моцнай дружбе масты,
Верна служыш спакою, дабру...
Дзе ж яшчэ ёсць другая такая, як ты,
Дарагая мая Беларусь?..

1978


Крыніца: Бачыла А. Гараць лісты кляновыя: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1981. – 159 с.

 

Похожие статьи:

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях - Чытаць кнігу

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Сучасная літаратура БеларусіСучасная літаратура Беларусі

Сучасная літаратура БеларусіСучасная проза Беларусі

Сучасная літаратура БеларусіСучасная паэзія Беларусі