"Vixi" Aлеся Адамовіча — аповесць мастацка-аўтабіяграфічнага плана. Аўтар вядомай "Хатынскай аповесці" і "Карнікаў" у загаловак свайго твора вынес ёмістае лацінскае слова, якое азначае "пражыта". A ўбачана і перажыта ў гады вайны будучым пісьменнікам было нямала, прычым тыя часы пакінулі цяжкія і суровыя ўражанні.
Алесь Адамовіч апісвае перыпетыі лёсу бацькоўскай сям'і, расказвае пра партызанскую вайну з ворагам, удзельнікам якой ён быў. У творы пісьменнік гаворыць пра падабенства, агульнасць Сталіна і Гітлера, бо для іх нічога не значыла чалавечае жыццё: "Добра перажыць фюрэра, якое патрэбна шанцаванне дзеля гэтага! A дваіх адразу, і чужога, і свайго, і тым лепш. Што ім было прыбраць раней нас, як прыбіралі многіх і многіх".
Разам з тым, Aлесь Адамовіч не абмінае складаныя павароты сучаснасці, разважае пра лёс дэмакратыі і чалавечнасці.
Похожие статьи:
Алесь Адамовіч → Алесь Адамовіч - Апошняя пастараль
Алесь Адамовіч → Алесь Адамовіч - Нямко
Пераказы, дыктанты → Беларускі пісьменнік
Алесь Адамовіч → Творчасць Алеся Адамовіча
Алесь Адамовіч → Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць