Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алег Лойка - У зімовым лесе

У зімовым лесе
Снежна, снежна, снежна.
Сарокам няўежна,
А зайцам няўлежна –

Сонца іх не грэе,
Вецер іх марозіць,
Аднаму мядзведзю
Цёпла у бярлозе.

У зімовым лесе
Іней, іней, іней
На сасонках сініх,
На старых асінах,

Ён сядае нават
Срэбнай павуцінай,
Калі лось задрэмле,
На рагах ласіных...

У зімовым лесе
Ціха, ціха, ціха,
Зрэдку мітуснецца
Ў голлі снегірыха,

Войкне, баючыся,
Што знячэўку спевам
Інею карункі
Ацярушыць дрэвам.

 

Похожие статьи:

Алег Лойка → Алег Лойка - Сівы конік

Алег Лойка → Алег Лойка - Радзіме

Алег Лойка → Алег Лойка - Верабейчык, верабей

Алег Лойка → Алег Лойка - Над Шчарай

Алег Лойка → Алег Лойка - Скачуць, скачуць жарабяткі...