Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алег Лойка - Радзіме

Усім карэннем – у табе,
Адной галінкай – над табою...
Чым заслужыў, калі паспеў,
Што ты мяне з крыніцаў поіш?..

А чым табе даўгі сплаціць,
Якіх, чым больш жыву, не меней?..
Як зорны, хлеб мой зіхаціць:
Скарынка –

у духмяным кмене.


А я – галіначка адна
Між вечных зор і тых, якія
З крыніц мігочуць давідна,
Упаўшы ў нетры іх жывыя.

I сэрца, як лісток, трымціць,
Што супакоіць немагчыма:
«А чым даўгі табе сплаціць,
Мая Радзіма?!»

Хай не глынуць мне даўкі ком,
Хай шчодрасць мне твая дакорам, –
Не сорамна быць даўжніком,
Забыцца,

 што даўжнік ты,

 сорам.


Не сорамна любіць да слёз,
Лічыць твой боль і ўзлёт сваімі
І дзякаваць вялікі лёс,
Што даў спазнаць цябе, Радзіма.

Аглухну – не ад зім і лет,
Аслепну – не ад скрух і плачу, –
Ад прагі чуць твой кожны шэпт
І ўсю тваю бясконцасць бачыць,
Мая Радзіма!..

 

Похожие статьи:

Алег ЛойкаАлег Лойка - Верабейчык, верабей

Алег ЛойкаАлег Лойка - Над Шчарай

Алег ЛойкаАлег Лойка - Два шчырых словы

Алег ЛойкаАлег Лойка - Скачуць, скачуць жарабяткі...

Алег ЛойкаАлег Лойка - Сівы конік