Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Алег Лойка - Скачуць, скачуць жарабяткі...
Быццам бы смыляць ім пяткі,
Скачуць, скачуць жарабяткі!
Як усeдзець тут хоць трошкі,
Маючы чатыры ножкі,
Калі тут зялёны луг
І трава, нібыта пух.
І лагодна сочаць маткі,
Як танцуюць жарабяткі.