Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею,
За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею,
Што між братоў нашых знаходзяцца людзі
З кахаючым сэрцам і баляшчай грудзяй.
Дзякуй табе, браце, і за тыя словы,
Што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы.
Бяры, браце, дудку, наладзь і жалейку,
Няхай песнь смутная ідзе ў калейку
I будзіць у сэрцаў мысль аб лепшай долі,
Якой мы не зналі дагэтуль ніколі.
Похожие статьи:
Адам Гурыновіч → Адам Гурыновіч - Лірыка
Адам Гурыновіч → Адам Гурыновіч - Што за звук ды так громка раздаўся...
Адам Гурыновіч → Адам Гурыновіч - Што ты спіш, мужычок...
Адам Гурыновіч → Творчасць Адама Гурыновіча
Биографии → Адам Гурыновіч