Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Авяр’ян Дзеружынскі - Экзамен
Першакласніку Міколу,
Толькі той
Прыйшоў са школы,
Мама, госці маміны
Ладзілі экзамены:
– Дзве цукеркі на, Міколка,
Дзве яшчэ
І яшчэ столькі.
Колькі ўсіх? –
Пытаюцца.
– Аніводнай, з’ем усе,
Вельмі падабаюцца!