Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Авяр’ян Дзеружынскі - Пліска
Па-над рэчкай
нізка
любіць лётаць
пліска.
Там, дзе беражок
не топкі,
ціха сядзе,
вочкі-кропкі,
хвасток-трасунок,
пер’е –
мяккі-мяккі шоўк.
Тут жа ёсць
і хатка,
а ў ёй
плісяняткі.