Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Авяр’ян Дзеружынскі - Палявая мышка
Палявая мышка ў норку
Нацягала ежы горку:
Каранькоў, лісткоў, зярнятак
Для маленькіх мышанятак.
Норку мохам пацяпліла,
Уваходы ўсе закрыла,
Каб у зімні дзень мароз
Дзеткам холад не занёс.