З каласоў жытнёвых ён сатканы,
Наш ручнік, наш беларускі ўзор.
Васільком, пралескай вышываны,
Хвалямі блакітнымі азёр.
Наш ручнік, як золата, свяціцца,
Кветкамі вясновымі цвіце
І ў прасторных хатах, у святліцах
На вяселлі радуе гасцей.
Быццам веюць ветрыкам дубровы
І прыемнай свежасцю сады,
І пад лёгкі шолах ручніковы
Песні, пацалункі маладых.
Зіхаціць ручнік наш саматканы,
Родны беларускі наш узор,
І глядзіш, глядзіш зачараваны –
На дзівосны, казачны ўбор.
Похожие статьи:
Максім Танк → Максім Танк - Расшытае крыжыкамі
Пераказы → Ручнік у вясельных абрадах
Пераказы → Повязь часоў – беларускі ручнік
Аляксей Пысін → Аляксей Пысін - Ручнікі
Пераказы → Беларускі ручнік