Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдзі Агняцвет - Кліча вецер свежы

Праз лугі-разлогі,
Паміж рэчак звонкіх
Праляглі дарогі
Роднае старонкі.

Па адной дарозе
Пад Барысаў пойдзеш –
На рацэ Бярозе
Запаведнік знойдзеш.

Там у сінім змроку
Ёсць ласі, куніцы,
Там на кожным кроку –
Смачныя суніцы.

Над ракою ціхай
Ніцых лозаў шаты.
Там бабёр з бабрыхай
Збудавалі хату...

Кліча вецер свежы
Да другой дарогі.
Вабяць з даляў вежы,
Вабіць замак строгі.

Па шляху заходнім,
Там, дзе пушчаў гоман,
Мы ідзём да Гродні,
Дзе лагодны Нёман.

...Кожны кут радзімы –
Гэта быль і казка.
Кліча край любімы:
– Дзеці, калі ласка!

Похожие статьи:

Максім ЛужанінМаксім Лужанін - Міхалкавы запісы пра вятры

Іван НавуменкаІван Навуменка - Вецер у соснах

Алесь ГарунАлесь Гарун - Ветру

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Вецер

Алесь БадакАлесь Бадак - Вецер