Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Алесь Бадак - Вецер

I калі душа панікла
У журбе,
Я паслаў вясёлы вецер
Па цябе.
Што ёсць моцы паімчаўся ён,
Але
Пераблытаў вецер хаты
У сяле.
Заляцеў праз агароды
У канец
I прывёў тваю сяброўку
Да мяне.
На канапе яна ціхая
Сядзіць
I мне ў вочы так разгублена
Глядзіць.
Пахнуць вусны яе хмельнаю
Вясной.
Шчокі чырванню квітнеюць
Маладой.
Я дамоў яе на золку
Правяду
I ля хаты вецер сцішаны
Знайду.
Я паклічу вінаватага
Яго
I з надворка потым выжану
Свайго.
Паляціць ён
За маўклівае сяло.
У чыстым полі сабе
Выбера жытло.
А затым праз мой старэнькі
Сонны сад
Асцярожна зноўку вернецца
Назад.
I з зялёнае бярозкі
Каля плоту
Ён са злосці абарве
Усю лістоту.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!