Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Змітрок Бядуля - Тры крыжыкі

   Тры крыжыкі складалі ўсю «навуку і пісьменнасць» Янкі Гарбача. Такі няхітры подпіс пакідаў непісьменны селянін на ўсіх паперах раней і пры новым часе. Свае тры крыжыкі Янка пазнаваў сярод многіх іншых, «як пазнае сваю касу, пугу ці свой воз паміж іншымі такімі ж прыладамі гаспадаркі». Шмат поту яны яму каштуюць кожны раз, як даводзіцца распісвацца. «Ён сапе ў бараду, вочы пільна наставіць у паперу, цэліцца доўга-доўга і пачынае выводзіць крыжыкі, нібы будыніну будуе». Апошнім часам гэта рабіць яму даводзілася часта, бо Янка Гарбач пачаў хадзіць на сходы і выступаць там з прамовамі.
   Аднойчы вясковы настаўнік прапанаваў селяніну «кінуць, нарэшце, свой магільнік», навучыцца чытаць і пісаць. Спачатку Янку стала шкада сваіх крыжыкаў, так ён з імі зжыўся. Потым ён пачаў шукаць у думках «усе нявыгады сваёй цемнаты»: колькі ён папер пападпісваў, не ведаючы, што там выкладзена, не раз чухаў патыліцу, сварыўся і судзіўся. I Янка Гарбач паабяцаў настаўніку, што прыйдзе да яго вучыцца.
   Вяртаўся дахаты селянін «абноўленым чалавекам. Ён адчуваў сябе як бы пад акном цікавых палацаў, дзе чорныя літары на белай паперы аблягчаюць чалавеку жыццё»

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!