Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Змітрок Бядуля - Нібы рупны араты

   Нібы рупны араты, выходжу я раніцай на дзядзінец яшчэ сам бог спіць здаецца…
   Пад морам туману дрыжыць густы хвойнік на лагчыне. Над рэчкай месяц бляднее. Галавешкі начлежнага вогнішча яшчэ смалюцца пад сухім карчом. Бярэзнік ахоплен чырвоным морам усходняй зарніцы. Вароны пачалі крычаць і крыліцца над зялёнай елкай. Канюшына смачна запахла, і ў вёсцы вароты заскрыпелі…
   Пасля бяссноннай начы, калі ў нейкай непрытомнай гарачцы мучыцца чалавек, і, быццам калючыя шышкі, думы абхапілі яго сэрца, - вельмі прыемна дачакаць усходу сонейка… жадаеш цеплаты яго і, пасылаючы на ўзгорку шчырую малітву дню, скідаеш, як непатрэбныя атопкі, думы начныя…