Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Еўдакія Лось - Мне ўсё цяжэй развітвацца з людзьмі...

Мне ўсё цяжэй развітвацца з людзьмі,
З якімі лёс хаця на дзень братае...
Хоць упадзі балючымі грудзьмі
На роўны след, што вецер замятае.

Раней такіх пакугаў не было.
Ды я на іх ніколькі не сярдую:
Напэўна, сэрца ўмеласць набыло
Цаніць братэрства і любоў людскую.

1962

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!