Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Еўдакія Лось - Маці

   Маці родная, маці мая!
Покуль буду жывая на свеце,
Покуль голас мой будзе гучаць,
Покуль вёсны,адзетыя ў квецень,
Буду сэрцам гарачым страчаць;
Покуль сонца нязгаснага промні,
Покуль месяца бляск бачу я, –
Ты са мной – буду век цябе помніць,
   Маці родная, маці мая!..

Ты на шчасце мяне нарадзіла,
Над калыскай спявала начамі,
Каб я дужай і смелай хадзіла,
Смела мерала далі вачамі...

Дзякуй, маці, што мне падарыла
Ты любоў да зямлі маёй роднай,
Дзе ўсміхаецца сонца так міла,
Дзе бягуць хвалі рэк мнагаводных,
Дзе гамоняць вятры напрадвесні
З маладой сакавітаю рунню,
Дзе звіняць салаўіныя песні,
Лес іграе на тысячах струнаў...

Не бракуе на працу мне сілы,
Не згінаюся ў цяжкасцях я...
Гэта ты мяне ўсім надзяліла,
   Маці родная, маці мая!

1947

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!