Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Васіль Зуёнак - У люстэрку Свіцязі

Дубоў града і ў градабой і ў замець
Харугвы непакорныя калыша.
Замкі вякоў на замкавым узвышшы
Вартуюць ад няверцаў нашу памяць.

Нішто блакіт высокі не запляміць –
У згодзе ён са свіцязянскай цішай,
І зорныя санеты неба піша
Рукой Міцкевіча, каб дух ліцвінскі ўславіць.

Сівыя курганы паданні сняць:
Каб сцвердзіць край, Міндоўг шыхтуе раць
І стольны горад праз вякі бароніць...

Навагрудак... Званы зямлі звіняць
І сэрца акрыляюць нашы сёння,
Як рэха несмяротнае Пагоні...

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!