Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Адлюстраванне жыцця ў іншых краінах у апавяданнях Янкі Маўра

Кнопка отправить на печать

   Бескампрамісная сацыяльнасць у выкрыцці антычалавечай сутнасці каланіялізму, прасякнутая ноткамі гнеўнага сарказму і з'едлівай іроніі, з аднаго боку, боль і гарачае спачуванне пры апісанні драматычных дзіцячых лёсаў, — з другога, — на стыку і такіх розных эмацыянальных хваль пабудаваны апавяданні Янкі Маўра "Слёзы Тубі", "Незвычайная прынада", "Лацароні".

   Апавяданне «Слёзы Тубі» трагічнае. Сюжэт гэтага твора Янку Маўру падказала легенда. (жамчужыны – гэта скамянелыя божыя слёзы). Герой хлопчык Тубі з вострава Цэйлон. Тубі маленькі шукальнік жэмчугу, ён уважлівы да бацькоў і таварышаў, любіў мора. У апавяданні жэмчуг асацыіруецца як слёзы пакутнікаў, якія для багатых белых паноў ныраюць за тымі чарапашкамі аж на дно мора. Тубі з 12 гадоў, каб пракарміць сям’ю, вымушаны ныраць у марскія глыбіні па дзівосныя жамчужыны. Тубі з’ела акула. Акулу злавілі, разрэзалі ёй бруха і там знайшлі беднага Тубі з яго кошыкам. Жамчужыну ацанілі ў 50 000 рупій. Маці заплацілі за ўвесь месяц і дадалі яшчэ 100 рупій.
   Апавяданне «Незвычайная прынада» таксама трагічнае. Індыя была ў той час англійскай калоніяй. Містэр Блэнсдорф і Гопкінс выкарыстоўвалі ў якасці прынады на кракадзілаў жывое дзіця. Бацька Асан завёў свайго 10 гадовага сына Сідру для прынады для кракадзілаў. Яму абяцалі, што з хлопчыкам нічога дрэннага не здарыцца. Калі не скарыстаць гэты выпадак, то ўсё роўна загіне сын, ды і яны ўсе разам. Жонцы ён нічога не сказаў. Але здарылася нечаканае і хлопчык застаўся калекам, страціў нагу. За гэту нагу сям’я кармілася некалькі месяцаў. А потым зажылі як раней.
   Апавяданне «Лацароні» аб беспрытульнасці. Адлюстроўваецца італьянскі горад Неапаль. Галоўны герой хлопчык Джузэпе ловіць манеткі, якія паны кідаюць у ваду. Заканчваецца апавяданне тым, што Джузэпе знаходзіць свайго старэйшага брата.