Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Янка Маўр - Багіра - ГДЗ

1. Пры першым знаёмстве з Багірай кідалася ў вочы яе настойлівасць, уменне дасягнуць сваёй мэты. Каб прахожыя зразумелі яе просьбу-жаданне, кошка "мяўкае, трэцца ля ног, крычыць, блытаецца паміж ног, забягае наперад, нібы не пускае ісці ў той бок". I так да таго часу, пакуль не дасягнула сваёй мэты.
2. Кошка прымусіла гаспадароў пусціць яе спачатку з адным кацянём у гарадскую кватэру, а потым прынесла яшчэ дваіх. Яна здзівіла гаспадароў тым, што спачатку не пабаялася сабакі, а потым адразу знайшла сабе месца ля цёплай печы.
3. Гаспадары зажылі з кошкай адной сям’ёй. Багіра карміла і песціла сваіх дзяцей, трымала іх у чысціні. Сама была сур’ёзная і руплівая. За гэта гаспадары "да кошкі-маці адчулі вялікую павагу".
4. Усе гавораць, што жывёлы жывуць не розумам, а інстынктам. Але гаспадары з гэтым не пагаджаюцца. Яны лічаць, што кошка разумная асоба, бо яна затрымала іх на вуліцы, прымусіла вярнуцца і дапамагчы яе кацяняці, пры гэтым сачыла, каб яно не замерзла, памятала пра іншых кацянят.
5. У адносінах да чужога кацяняці, худога і аблезлага, Багіра праявіла сябе як асоба з высакародным сэрцам: прывяла яго ў хату, карміла і лізала, як і сваіх кацянят. Яе паводзіны з’яўляюцца ўзорам і для людзей.
6. Пасля таго, як кацянят разабралі па розных кватэрах, Багіра не пакінула іх, прыходзіла да кожнага свайго дзіцяці і прыносіла мышэй і пацукоў. Пры гэтым яна скрэблася ў дзверы і, калі гаспадары адчынялі, аддавала свае пачастункі, разварочвалася і ішла назад.
7. Калі кацяняты падраслі, Багіра забылася на іх і пачала ўмешвацца ў гаспадарчыя справы: скідала сподак з малаком, і яно пракісала, цягала мяса з закрытай каструлі. Яна як бы імкнулася нашкодзіць пры кожным зручным выпадку.
8. Нельга пагадзіцца са сцвярджэннем гаспадароў: "I цяпер мы шкадуем, што так расхвалілі яе на ўвесь свет". Кошка заслугоўвае пахвалы, але яна вельмі незалежная асоба, якую нельга прыручыць, бо яна "кошка, якая гуляе сама па сабе".
 

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!