Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Янка Маўр - Палескія рабінзоны

Янка Маўр - Палескія рабінзоны - Чытаць поўны варыянт

 

   20- я гады, Палессе. Два падлетка Віктар і Мірон на вакацыях адпраўляюцца ў вандроўку на лодцы падчас паводкі, калі велізарныя тэрыторыі заліты вадой.

   Страціўшы лодку, яны аказваюцца на астраўку пасярод разліву і балот, вядуць барацьбу за сваё выжыванне, вучацца паляваць, будаваць жытло, рыхтаваць ежу і г. д. Чакаюць, калі спадзе вада і можна будзе па сухім выбрацца да людзей.

   Праз некаторы час, хлопцы выяўляюць, што іх востраў служыць базай для кантрабандыстаў і браканьераў, у якіх ёсць патаемная сцяжынка праз балота на востраў. Кантрабандысты захапілі ў палон мясцовага міліцыянта, які іх высачыў, і збіраюцца яго забіць. Падлеткі дапамагаюць міліцыянту збегчы, а затым і арыштаваць банду, пасля чаго ўсе разам выходзяць з вострава па сцежцы кантрабандыстаў.

 

   Выкарыстаўшы матыў рабінзанады, падказаны «Рабінзонам Крузам» Д. Дэфо, Янка Маўр развенчвае псеўдарамантыку, захапленне экзотыкай далёкіх заморскіх краін, якое часта абарочваецца няўвагай да свайго роднага краю, няведаннем яго. Ён паказвае, што і пад небам Беларусі, у далёкіх і блізкіх яе кутках, ёсць свая, не заўважаная яшчэ рамантыка, свая невыказаная прыгажосць, кожны раз новая і нечаканая.
   У аповесці «Палескія рабінзоны» адкрываецца рамантыка падарожжа па беларускім Палессі, багатым краі лясоў і балот. Героі беларускія падлеткі Віктар і Мірон апынуліся на астраўку зямлі абкружаным вясновым разводдзем. Мірон і Віктар узбагачаюць адзін аднаго ведамі, раскрываюць таямніцы прыроды. Свае веды хлопцы ўмеюць прымяняць на практыцы. Яны змаглі з дапамогай самаробнай «дынама-машыны» здабыць агонь; закон Архімеда падказаў ім, як выбрацца з багны, а вопыт старажытных, як зляпіць гаршчок. Ва ўсім Віктар і Мірон выяўляюць вынаходлівасць, кемлівасць, яны застаюцца назіральнымі, не могуць не спыніцца перад хараством прыроды. Яны дапамагаюць адзін аднаму ў хвіліну небяспекі. Хлопцы разам займаліся ў краязнаўчым гуртку. Віктар больш цікавіўся заалогіяй, а Мірон – батанікай. Цікаўнасць і любоў да прыроды яднае іх. У сюжэт аповесці ўключаны элементы дэтэктыва, тут шмат прыгод.
   Прырода для Янкі Маўра і яго герояў не толькі матэрыяльнае, але і духоўнае багацце, якое прыносіць эстэтычную асалоду. Самым вялікім і балючым перажываннем для іх галоўных герояў аповесці было забойства зубра кантрабандыстамі, якое яны ўспрынялі з сапраўдным болем і хваляваннем «як забойства чалавека».
   Гэты твор выхоўвае ў чытачоў патрыятычныя пачуцці, прагу да пазнання роднага краю, вучыць настойлівасці, смеласці, уменню супрацьстаяць неспрыяльным абставінам.

Комментарии (11)
карина # 28 марта 2014 в 08:23 0
мне кажется......это подходит, лучше прочитать 4 предложения чем 150 страниц)))))
ирина # 30 марта 2014 в 13:44 0
взаимна!
катя # 30 марта 2014 в 19:24 0
помоему чуть бы подробнее!
Елена # 30 марта 2014 в 19:39 0
Окончательно скоро так отупеете.
Влад # 31 марта 2014 в 11:50 0
Не чего не понел по белорусскому а так ))))))
яна # 2 апреля 2014 в 09:31 0
тут всё понятно!
Антон # 3 апреля 2014 в 15:48 0
Вообще то можно перевести через переводчик!!!
Галка # 1 апреля 2014 в 21:43 0
мне всё понятно
Егор # 2 апреля 2014 в 17:27 0
Суть повести изложена верно, но лучше прочитать целиком, очень интересно
илья # 3 апреля 2014 в 10:48 0
крутяк
Диана # 9 апреля 2014 в 16:17 0
Класс)