Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Янка Журба - Санет (Я помню сад у срэбраным уборы...)

Кнопка отправить на печать

Я помню сад у срэбраным уборы...
Паміж красуючых духмяных дрэў
Стаяла ты – ўся ў белым. Сад шумеў.
У цьмяным небе замігцелі зоры.

Тужліва пазіралі твае вочы.
Я ведаў – ты аб нечым сумавала,
Але аб чым – тады мне не сказала.
Квяцісты сад хаваўся ў полаг ночы.

Я падышоў к табе між белых дрэў.
Ноч ціхая над садам панавала.
Твой сум уцешыць словам я хацеў...

I голас мой ад болю анямеў,
Бо ты са мной таксама сумавала,
Але аб чым – тады мне не сказала..

1913

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!