Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Якуб Колас - Другое чытанне для дзяцей беларусаў

Кнопка отправить на печать

   Кніга ўяўляе сабой хрэстаматыю для вучняў 2 класа.
   Падручнік складаецца з 7 раздзелаў: першыя чатыры прысвечаны порам года; тром апошнім раздзелам аўтар даў адпаведна наступныя назвы: «Родныя вобразы», «Вершы і байкі», «Казкі». Першыя 4 раздзелы пісьменнік вылучыў паводле тэматычнага прынцыпу, а два апошнія – паводле жанравага.
   Малюнкі прыроды, апісаныя Коласам у чытанцы эмацыйныя і маляўнічыя. На фоне прыродных з'яў даволі часта адлюстраваны забавы дзяцей, праца дарослых.
   Першыя чатыры раздзелы чытанкі маюць цыклічную структуру. Аўтар паступова прасочвае пачатак кожнай пары года – з'яўленне новых прыкмет і пераход яе ў наступную. Пачынаецца кніга апісаннямі змен у прыродзе, якія прыносіць вясна, бо гэтая пара года асабліва важны этап у жыцці прыроды.
   Пры дапамозе алегорыі аўтар стварае непаўторныя вобразы лесу, сонца, ветру, марозу, ночы. У апавяданні «Ручай» праз мову кропелек ручайка аўтар прапаноўвае дзецям тлумачэнні, як утвараюцца ручайкі і нават пра з'яву кругазвароту вады ў прыродзе. Апавяданне «Дуб і чароціна» вучыць дзяцей быць вынослівымі, мужнымі, рашучымі, упэўненымі, непахіснымі ў дасягненні сваёй мэты. Выхаваўчыя ідэі многіх твораў арганічна спалучаюцца з адукацыйным матэрыялам. Кожнага свайго героя пісьменнік імкнецца надзяліць індывідуальнымі рысамі: сялянскага хлапчука з чулым сэрцам («Ластаўкі»), з уражлівай і паэтычнай душой («Прылёт птушак»), цікаўнага і дапытлівага («Школа»), некаторыя з яго герояў не супраць паласавацца яблыкамі з чужога саду («Чужы сад»), не заўсёды могуць вырашыць спрэчку мірным шляхам («За што пабіліся хлопцы»).
   У апошнім раздзеле Якуб Колас змясціў 11 апрацаваных ім беларускіх казак. Тут прадстаўлены казкі дзвюх разнавіднасцей: казкі пра жывёл і сацыяльна-бытавыя. Казкі пра жывёл невялікія па сваіх памерах, адпавядаюць узроставым асаблівасцям дзяцей 5-7 год, у іх выразна выяўляецца выхаваўчая скіраванасць: высмейваецца зайздрасць, сквапнасць, абмежаванасць, палахлівасць («Воўк-дурань», «Леў і воўк», «Два зайцы»). Казкі сацыяльна-бытавога зместу давалі магчымасць Якубу Коласу сцвердзіць маральную перавагу простага мужыка над прадстаўнікамі іншых сацыяльных груп («Мужык і цыган», «Два маразы», «Мужык і пан»).
   «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Якуба Коласа з'явілася важным этапам у творчай і педагагічнай дзейнасці самога пісьменніка і на шляху станаўлення ўсёй беларускай дзіцячай літаратуры.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!