Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Якуб Колас - Мужык і пан

Увага! Поўны змест

   Паслаў пан свайго мужыка (за паншчынай было дзела) з пісьмом да другога пана.
   Засунуў мужык пісьмо за пазуху і пайшоў. Якраз на дарозе сустрэў ён таго пана, да каторага ён ішоў з пісьмом. Вымае мужык з-за пазухі скумячанае пісьмо і падае яго пану, не скінуўшы шапкі. Гэта пану не спадабалася.
   — Скажы ты мне, чалавеча, ці у твайго пана няма лепшых людзей, што ён паслаў да мяне цябе, дурня?
   Хацеў спагнаць сваю злосць на мужыку пан.
   — Чаму няма?! — кажа мужык — ёсць, але лепшых людзей і разумнейшых ён паслаў да лепшых і разумнейшых паноў.

Похожие статьи:

Якуб КоласЯкуб Колас - Пан і рэчка

Янка КупалаЯнка Купала - Мужык

Ян ЧачотЯн Чачот - Як то добра, калі мужык...

Уладзіслаў ГалубокУладзіслаў Галубок - Доля мужыка

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Мужык не змяніўся