Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Міхась Зарэцкі - Мар'я

Кнопка отправить на печать

   Мар'ю гвалтам бацькі выдалі замуж за непрыгожага, нават агіднага знешне і ўнутрана Ягора («У гэты час падышоў гаспадар. Гэта быў маленькі, гарбаты і кудлаты чалавечак. Пад бялясым, таемным светам месяца ён выдаваў нейкім казачным страшыдлам»). Муж прымусіў маладую жанчыну задушыць дзіця, народжанае ад каханага, Андрэя. Жанчына да сустрэчы з Ляксандрам жыла з вялікай душэўнай пакутай. Воінскую часць пераводзяць у іншае месца. Мар'я старэйшая за Ляксандру, таму адмаўляецца застацца з ім. Яна чакае дзіця ад Ляксандры і ўпэўнена, што зможа на гэты раз абараніць яго.
   Апавяданне заканчваецца шматкроп'ем. «А за ротай ішоў з гуртам нестраявых Ляксандра. Ішоў панура, сагнуўшыся. Маленькі, хударлявы, недалужны. Упяўся вачмі ў зямлю і нічога не прыкмячае. Ідзе і думае якуюсь глыбокую думку. Як праходзілі міма Ягорава саду, зірнуў туды, але ўбачыў толькі нерухомыя дрэвы, пасыпаныя шэранню, ды скрывеўшую, ускалмачаную будку. Не прыкмеціў, што за парканам стаяла Мар'я... Стаяла і глядзела на яго, праводзіла ўпартым, напружаным поглядам, быццам хацела захаваць яго вобраз у сваёй душы. І ў гэтым яе поглядзе адбівалася непамерная, адчайная туга, туга чалавека, ад каторага адрываюць усё роднае, блізкае, дарагое.
Прайшлі... выйшлі з вузкіх вясковых вуліц у шырокі абшар бяскрайняга поля. А Мар'я ўсё стаяла адна сярод апусцелага змярцвелага саду... Здалёк даносілася ўсё далеючая, заміраючая песня:

        ...Не паспела сына пятага аддаць,
        Як вярнуўся той стралковы полк назад...

Ці вернецца калі, ці не?..»
   Глыбокім разуменнем унутранага свету чалавека, настраёвасцю вылучаецца апавяданнене «Мар'я» (адно з лепшых у ранняй творчасці). Узнаўляецца гісторыя позняга кахання. Паказваецца душэўнае адраджэнне жанчыны.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!