Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Віктар Казько - Суд у Слабадзе

Кнопка отправить на печать

   У цэнтры твора "Суд у Слабадзе" — трагічны лёс падлетка Колькі Лецечкі. Трагічнасць лёсу хлопчыка абумовіла вайна, страшная і жорсткая, ахвярай якой стане і Колька. У час вайны яго, як і некаторых іншых дзяцей, змясцілі ў фашысцкі дзетдом і зрабілі донарам для нямецкіх салдат. Перажыўшы вайну, дзеці рабіліся інвалідамі і заўчасна паміралі.
   Кульмінацыя аповесці — сцэны суда над карнікамі. Хлопец, які таксама ўдзельнічаў у гэтым судзе, нібы зноў вярнуўся ў вайну, якую ўжо забыў. Ён пачынае ўспамінаць пра ўсё, што бачыў у тыя часы: пакуты, здзекі, кроў, смерць. Сцэна дарогі, якая скрозь была ўсцелена мёртвымі людзьмі, па целах якіх ішлі машыны, — адна з самых страшных у сусветнай антываеннай літаратуры. Усе гэтыя перажыванні становяцца невыноснымі для Лецечкі. Яго сэрца разрывае боль, нянавісць, але ён не хоча жыць у нянавісці, ён хоча, каб людзі па-добраму ставіліся адзін да аднаго, марыць пра вялікі вольны свет, у які хутка выйдзе з дзетдома. Але перажыванні, звязаныя з судом, са зваротам у балючую памяць, не праходзяць для яго бясследна. Ён памірае, стаўшы яшчэ адной бязвіннай ахвярай жудаснай вайны.
   Галоўная праблема, як сведчыць назва аповесці, — гэта суд над карнікамі, якія пры жыцці ўжо сталі мерцвякамі, бо адступілі ад нормаў паводзін, якімі павінны кіравацца людзі. Гэта нелюдзі, якім няма патрэбы жыць на свеце. I ўжо важны не той прысуд, які будзе вынесены, а што з яго вынікае. Карнікі сваімі паводзінамі на судзе так і не наблізіліся да прызнання сваёй віны, да неабходнасці асудзіць саміх сябе за злачынствы, пакаяцца за свае нечуваныя грахі. Кожны з іх "выкручваўся, хітраваў, поўзаў, вытаргоўваў сваё жыццё... ". Ідэйны змест твора ў тым, каб вынесці прысуд вайне і фашызму, які знішчыў мільёны людзей, асудзіць тых нелюдзяў, што развязваюць войны, ахвярамі якіх становяцца шматпакутныя дзеці ваеннага часу, такія, як Коля Лецечка.
   Аповесць "Суд у Слабадзе"— гэта прысуд той страшнай вайне, якая забрала мільёны чалавечых жыццяў і якая не павінна паўтарыцца.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!