Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Віктар Казько - Неруш

   Герой рамана "Неруш" — меліяратар Мацвей Роўда. Ён, як і іншыя персанажы гэтага твора, верыў у неабходнасць асушэння балот, лічыў, што меліярацыя ператворыць гэты край у квітнеючы куток: на асушаных тарфяніках вырастуць багатыя ўраджаі, гэта зробіць людзей заможнымі і шчаслівымі. Але вынікі пераўтварэння аказаліся зусім процілеглымі кабінетным планам. Зямля, якая спакон веку надзейна карміла людзей, ператвараецца ў пустыню, а райскі куток — у пекла, дзе круцяцца ў карагодзе тарфяныя смерчы: "I вецер выў і крычаў у вушы галасамі княжборцаў:
   — Быў лес...
   — Была вада...
   — I стала пекла, пекла, пекла..."
   Пісьменнік паказвае, да чаго прыводзіць бяздумны, безразважны падыход да справы, які не ўлічвае вопыт і веды тых, хто жыў на гэтай зямлі, ведаў яе таямніцы і мог бы знайсці мяжу пры ўмяшанні ў прыроду. Трагедыя Мацвея Роўды ў тым, што ён сам з гэтага краю, ён ужо разумее: за страты, нанесеныя людзьмі прыродзе, давядзецца адказваць і перад сваім сумленнем, і перад людзьмі, якіх пазбавілі ранейшых умоў жыцця, і перад нашчадкамі. На пасадзе старшыні калгаса ён імкнецца перагледзець свае адносіны да асушэння балот і хоць нешта выправіць у тым, што парушыў.
   Раман "Неруш"— пра адносіны чалавека да прыроды, якая дасталася яму ад бацькоў, шанавала і карміла яго і яго дзяцей і якая часта церпіць ад яго. Сумнае відовішча знявечанага Палесся пацвярджае абагульненне, якое гучыць у пачатку твора: "Прыродзе, апрача чалавека, ніхто і нішто не супярэчыць". Гэтыя тэмы сваіх твораў, як, дарэчы, і іншых, пісьменнік выношваў доўгія гады. "А пісьменніцкая праца падобна на шахцёрскую — на-гара стараешся выдаць толькі тое, што трэба людзям", — у гэтых словах Віктара Казько яго пісьменніцкае крэда.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!