Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вольнасць паэтычная

   Вольнасць паэтычная - наўмыснае або міжвольнае адступленне ад агульнапрынятых моўных норм у вершаваных творах дзеля захавання ў іх метрычнага малюнка ці рыфмы. Гэта могуць быць неўласцівыя для літаратурнай мовы словы, націскі, слоўныя скарачэнні і гэтак далей.
Так, у вершы Я. Купалы "Беларускім партызанам" сустракаюцца словы "гітлерцы" (замест "гітлераўцы": "Рэжце гітлерцаў паганых"), "пабеда" (разам з "перамога": "Клічу вас я на пабеду"), "жыр" (замест "тлушч": "Сыты быў людскім ён жырам"), "мсціць" (замест "помсціць": "Клічуць мсціць крывава гэтак")...
   Як паэтычная вольнасць ўспрымаецца слова "ірдзень" (замест "ірдзенне") у вершы М. Федзюковіча "Дзве зары":

 

Праменны, ясны дзень.
Як дзень —
Жаданы твар.
Святочна-яркая ірдзень
I — я, змагар.

 

   Злоўжываць паэтычнай вольнасцю нельга. Разам з тым яе трэба адрозніваць ад звычайнай моўнай неахайнасці некаторых аўтараў (гл. аўтарская глухата). Патрэбна таксама ўлічваць, што многія адступленні ў вершаваных творах ХІХ - пачатку ХХ ст. ад сучаснай літаратурнай нормы ў галіне лексікі, марфалогіі, акцэнтуацыі выкліканы не паэтычнай вольнасцю, а колішняй неўладкаванасцю самой літаратурнай нормы.

Похожие статьи:

ЭЭтымалагізм паэтычны