Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Адзінаццацірадкоўе

   Адзінаццацірадкоўе — страфа, якая складаецца з адзінаццаці вершарадоў, завершаных па метрычнаму, інтанацыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы. Ужываецца вельмі рэдка.
   Гэтай страфой з рыфмоўкай аБаБаВВггДД напісаны, у прыватнасці, паэма М. Лермантава «Сашка» і яго «Сказка для детей». Арыгінальнае адзінаццацірадкоўе сустракаецца ў вершы-пасланні Янкі Купалы «Для Янінкі»:

 

   Для Янінкі, для цёзкі,
   Шлю паклон шчыры з вёскі:

Жычу весела расці, ўсе навукі перайсці,

   І шчасліва, і ахвотна,
   Ды без сумнасці маркотнай

Песні пець,
І ляцець

   Па-над борам
   К сонцу, к зорам,
З вольнай думкай па-над гаем,
Па-над нашым бедным краем...