Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Яго імя

   У гісторыі беларускай літаратуры імя Максіма Багдановіча – адно з найпрыгажэйшых і найбольш трагічных.
   Выдатны сын Украіны Аляксандр Даўжэнка, у канцы жыцця азіраючыся на свой нялёгкі творчы шлях, горка сказаў: «Я быў разлічаны на большае».
   Наш Багдановіч быў разлічаны на вялікае. Усё, што зроблена ім у паэзіі, прозе, крытыцы, у перакладах з розных моў, дае падставы меркаваць, як многа ён мог бы зрабіць, каб пажыў трохі больш.
   У нашай класічнай тройцы – Купала, Колас, Багдановіч – наймаладзейшы вылучаецца не толькі сваім голасам, але і тым, што ён першы так актыўна і плённа павёў маладую беларускую літаратуру ў вялікі свет, на збліжэнне з іншымі літаратурамі. Пры ўсёй яго глыбокай беларускай народнасці яму вельмі ўласціва было і тое, што мы прывыклі азначаць трыма крылатымі словамі – пачуццё адзінай сям’і.
   У нашы дні, калі найбольшай трывогай і наймудрэйшай палітыкай з’яўляецца ўмацаванне разумнай дружбы паміж народамі, слова Максіма Багдановіча гучыць вельмі свежа і сучасна.
(146 слоў)

Паводле Я. Брыля

 

Похожие статьи:

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Страцім-лебедзь

Максім БагдановічПатрыятычная лірыка Максіма Багдановіча

Максім БагдановічТворчасць Максіма Багдановіча

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Вадзянік

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Маёвая песня