Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Яблыкі

   Увечары, калі сонца садзілася за лес, хто-небудзь адзін ішоў у будку старога Агея. Будка стаяла пасярод саду, і з травяністай дарогі яе цяжка было ўбачыць. Да дзеда ішлі быццам з якой патрэбай, а на самай справе, каб «загаварыць».
   Часцей за ўсё ісці ў будку даводзілася Кастусю. Дзед яму болей давяраў. Відаць, у кожнага пад старасць набіраецца шмат цікавага і важнага, прыходзіць вострая неабходнасць расказаць аб усім гэтым каму-небудзь. У старога Агея такая патрэба была. У апошні час, асабліва калі цямнела і добра пацягвала вільгаццю, у старога пачынала ныць спіна. Даваў знаць застарэлы рэўматызм. Цягучы боль перадаваўся ў рукі і ногі, і каб не слухаць яго, патрэбна была якая-небудзь пільная работа ці чалавек, з якім можна было перакінуцца словам.
   Кастусь грэў над агнём рукі, глядзеў у рот старому і стараўся як мага натуральней рагатаць з кожнага дзедавага жарту. Рагатаць, пакуль з-за кузні не чуўся прарэзлівы свіст. Гэта значыла, што сябрукі набралі поўныя кішэні духмяных яблыкаў і можна бегчы дадому.
(159 слоў)

Паводле А. Кудраўца

 

Похожие статьи:

Вячаслаў АдамчыкВячаслаў Адамчык - Салодкія яблыкі

Эрнэст ХэмінгуэйЭрнэст Хэмінгуэй. Стары і мора

Вячаслаў АдамчыкВячаслаў Адамчык - Салодкія яблыкі - ГДЗ

Пераказы, дыктантыЯблыкі