Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Чалавек-легенда

   Зіна Тусналобава была на вайне санінструктарам. Абавязак санінструктара – знаходзіцца на перадавой. Параненага салдата неабходна перавязаць, выцягнуць з-пад агню.
   Сто дваццаць трох салдат і камандзіраў выратавала Зіна. Сто дваццаць чацвёртым мог стаць камандзір роты. Але, смяртэльна паранены, ён памёр на руках санінструктара. У тым баі была цяжка паранена ў ногі і Зіна.
   Страціла дзяўчына прытомнасць і праляжала ў снезе амаль двое сутак. Знайшлі яе нашы разведчыкі, прынеслі ў медсанбат. Выратавалі дактары жыццё Зіне Тусналобавай, але не змаглі выратаваць прастрэленыя ногі і адмарожаныя рукі.
   Чалавечая дабрыня дапамагла Зіне застацца ў страі. Дзяўчына была яшчэ ў шпіталі, а танкісты, ідучы ў бой, пісалі на танках: «За Зіну Тусналобаву!» На баявых самалётах пісалі: «За дзяўчыну з Полацка!» Быццам сама Зіна ваявала супраць фашыстаў.
   А потым вярнуўся з фронту яе каханы. Згулялі вяселле. У шчаслівай сям’і нарадзіліся сын і дачка. Жанчына зноў навучылася пісаць, гатаваць смачныя абеды.
   Людзі выбралі яе дэпутатам. Зінаіда Міхайлаўна часта выступала перад вучнямі, воінамі, маладымі рабочымі. Вучыла самааддана любіць сваю Радзіму.
(161 слова)

(Паводле У. Ліпскага)

 

Похожие статьи:

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Дарога праз лес

Пераказы, дыктантыПраўда-памяць

Сучасная літаратура БеларусіТэма Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснай беларускай прозе

Мікола ГільМікола Гіль - Партызанскі фотаздымак

Іван ШамякінІван Шамякін - Алёша-разведчык