Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Цуд за цудам дорыць вясна

   Вясна пачала хуценька адмыкаць чароўнымі ключыкамі замок за замком, якімі былі замкнутыя на зіму скарбы зямлі.
   Павярнула адзін ключык. Выпаўзла на свет смарагдавая траўка, разбеглася скрозь, раскінулася лужкамі, акаймавала сцежкі. За ёю вылазяць ягаднікі і маладзенькая ломкая папараць. Узяліся за працу мурашкі.
   Другі залаты ключык павярнула вясна-красуня. Зляцелі на абочыны сцежак, пад імшыстыя купіны на атласных зялёных парашуціках сарамлівыя прыгажуні-фіялкі. Побач, раскідваючы леташняе лісце і закрываючы ўсю прастору сваімі зялёнымі карункамі, рассыпаліся бела-ружовымі зоркамі ветраніцы.
   Трэці чароўны ключык дастае, адмыкае новы скарб вясна-чараўніца. Зазелянелі доўгія косы бяроз. Бярозавыя лісткі даверлівыя, ласкавыя, яшчэ клейкія. Кожны як чыстае сэрца дзіцяці. Гудуць чмялі і пчолы, уюцца, танцуюць стракатыя матылькі. Увечары і зранку на бярозах шчоўкаюць, заліваюцца салаўі.
(116 слоў)

(Паводле З. Бандарынай)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыГуканне вясны

Пераказы, дыктантыПрыход вясны

Пераказы, дыктантыСустрэча вясны

Якуб КоласЯкуб Колас - Вясна

Пераказы, дыктантыАбуджэнне