Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Цешчын язык

   Пушчанскія дарогі маюць крутыя павароты, якія ў народзе называюць цешчынымі языкамі. На адной з дарог на працягу трох кіламетраў нехта налічыў аж дваццаць восем паваротаў.
   Згодна з легендай, пракладваючы дарогу, рабочыя стараліся абыходзіць магутныя пушчанскія дрэвы, каб не сячы іх. Калі ў пушчу прыехаў кароль, майстар, што адказваў за будаўніцтва, спалохаўся не на жарт. Акрамя паваротаў, на дарозе сустракаліся ямы ды ўхабы.
   Кароль прывёз з сабою дзвюх паненак-прыгажунь. Ехаў ён, седзячы паміж імі, і на кожным павароце караля прыціскала то да адной паненкі, то да другой. Прыгажунь гэта вельмі весяліла. На прыпынку кароль паклікаў да сябе майстра. Трасучыся ад страху ў чаканні кары, той падышоў да карэты. А кароль узнагародзіў яго падарункам, пры гэтым паўшчуваў яшчэ, што паваротаў было малавата.

(Паводле В. Семакова)

Похожие статьи:

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Раніца

БиографииЯзэп Пушча

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Сяўба

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Раніцу шчэбет пільнуе ...

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - На возеры