Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Храмы і Слова

   Як вядома, спачатку было Слова. У Слове пульсавала жыццё, і Слова з’яўлялася святлом для людзей.
   Пасля словы пачалі складвацца ў сказы, сказы – у рознага кшталту аповеды. І паплыло, забурліла слоўнае мора, усё больш адыходзячы ад сваёй першаасновы.
   І тады, думаецца, мудрыя людзі знайшлі варты спосаб захавання Слова. Яны сталі будаваць цэрквы, дзе можна пачуць справядлівае і гаючае Слова ад Бога. І дзе можна прашаптаць да Бога сваё слова-маленне, слова-пакаянне, слова-падзяку. Каб не хадзіць поначы, не блукаць у цемры духоўнай, не блудзіць па чужых сцежках, беларусы прагна шукалі сваю дарогу да храма. У часы спрыяння і нягоды, радасці і смутку, богапакланення і бязбожжа яны захоўвалі павагу да Слова, будавалі храмы. У іх, акрамя ўсяго, увасаблялася культура чалавека, яго духоўны стан, светапогляд грамадства.
   Таму і ззяюць дыяментамі на беларускай зямлі храмы, што ўвасобілі ў сваёй архітэктуры спрадвечныя памкненні беларусаў да дасканаласці.
(142 словы)

Паводле А. Бутэвіча.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыХто ж аўтар «Слова пра паход Ігаравы»?

ІншаеСлова пра паход Ігаравы

Рыгор КрушынаРыгор Крушына - Слова

Пераказы, дыктантыРоднае слова

ССлова