Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Улюбёная мясціна

   Вячэрні змрок хутка наступаў на лугавіну. Некалькі хвілін вершаліны векавых дубоў яшчэ іскрыліся жаўтаватым жнівеньскім лісцем у сонечных промнях.
   Кусты, што запаланілі гэты ўскраек зямлі, пачалі проста на вачах распаўзацца, расплывацца, ператварацца ў зменлівыя хісткія прывіды. З бакоў лугавіну ўзяла ў клешчы рака. Яе чыстая празрыстая вада адгарадзіла невялікі лапік зямлі, пакінуўшы толькі вузкі праход у адным месцы.
   Пасярод векавых дубоў ураслі ў зямлю два вялікія камяні-валуны. Адзін быў над самым берагам ракі і, падточаны знізу паводкамі, кожную вясну мог зваліцца ў раку. Другі падобны на калматага агромністага мядзведзя, які толькі ўзняў морду, каб агледзець наваколле пасля зімовай спячкі, ды, бы зачараваны, так і застыў на стагоддзі. Камень-мядзведзь зялёны, з нейкім бурштынавым адлівам. Праўда, адзін бок чорны, але не ад прыроды, а ад дыму вогнішчаў, што кожны вечар палілі тут.
   Сама лугавіна, гэтыя валуны, векавыя дубы, рака – усё было маленькім патаемным куточкам дзяцей, дзе можна было рабіць усё, што хочацца. Сюды ніколі не хадзілі дарослыя: лічылі лугавіну месцам нядобрым, нават небяспечным.
(164 слова)

Паводле В. Праўдзіна.