Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Туман

   Гэтая раніца была надта золкая. Траву пакрывала густая, сівая ад холаду раса. Ад яе аб’інелі за ноч сцены ды платы і лёдам пякло ў босыя ногі. Было яшчэ холадна і ад белага туману, што напоўз на хутар.
   Казік стаяў за хлявом, пазяхаў і пазіраў удалечыню, але ні поля, ні вёскі, у якой некалі жылі яго дзед і бацька, з-за туману не было відаць. Бачыліся толькі зусім побач іхнія рыжаватай масці конь і бела-жоўтая карова, навязаныя вяроўкамі за ўбітыя ў зямлю калочкі. Казік павярнуўся і зірнуў на хутар, дзе павінны былі відаць тры нізкія, накрытыя саломаю суседскія хаты, але і іх цяпер схаваў белы туман.
   Чамусьці не хацелася вяртацца ў цёплую, душнаватую пасля ночы хату. Стаяў, пазіраў на туман і гадаў: адкуль ён бярэцца? Чаму такі густы і белы, куды пасля, калі прыгрэе сонца, дзенецца? Бо ўжо добра ведаў, што пасля такіх туманаў бывае вельмі цёпла, суха, сінее і здаецца бяздонным асенняе неба.
(152 словы)

Паводле Г. Далідовіча

 

Похожие статьи:

Васіль БыкаўВасіль Быкаў - У тумане

Пераказы, дыктантыПершы парушальнік

Уладзімір ЖылкаУладзімір Жылка - Туман

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Туман