Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Уладзімір Жылка - Туман

Навіс пасцілкаю туман,
З імглы сатканы часта-густа,
Заслаў лес, поле і курган,
Паўзе да хат, як смоўж той тлусты.
I быццам цяжкі грэх жыцця,
На сэрца шэрай лёг жудою,
I яснасць дум і пачуцця
Прыкрыў, халодны ён, сабою.

1923

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктанты → Туман

Васіль Быкаў → Васіль Быкаў - У тумане

Аляксей Пысін → Аляксей Пысін - Туман

Биографии → Уладзімір Жылка

Пераказы, дыктанты → Першы парушальнік