Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сустрэча ў Берасці

   Ішоў 1409 год. Завітаў Ягайла ў Берасце на спатканне з Вітаўтам. Іх воіны адклалі ўбок зброю, распалілі вогнішча. Пусцілі па крузе вялікую чашу браціну з салодкім і гаркаватым мёдам. Нездарма чаша так завецца: усе, хто з яе вып’е, становяцца братамі і не могуць больш узняць адзін на аднаго руку!
   Польскі рыцар Завіша прыгубіў мёд, шырокай далонню вусны абцёр. Усміхнуўся Завіша, перадаў браціну берасцейцу Ціту:
   – Мір твайму дому, русін!
   – Мір твайму дому, лях! – адказвае Ціт.
   Паплыла браціна па коле. Кожны пра мір згадвае, але пра вайну трывожна думае.
   Моцным хорам выгукнулі ваяры:
   – Каралю Ягайлу – слава! Вітаўту-князю – слава! Хай яны замірацца і пабратаюцца. Хай ворагі дрыжаць, як лісце на асіне!
   А за шырокім сталом у Берасцейскім замку сядзяць Вітаўт і Ягайла. Доўга гавораць. Ужо і месяц на неба ўзышоў. Няпростая бяседа.
   – Неспакойна ў нашым краі, браце, – пачынае кароль. – Крыжакі толькі і чакаюць, калі мы загінем паасобку, каб захапіць Польшчу з Літвою.
   – Згуба ўсіх чакае, калі паміж сабою не спынім барацьбы, – згаджаецца вялікі князь. – Досыць помніць благое!
   Паглядзелі Вітаўт і Ягайла адзін аднаму ў вочы. Працягнулі браты рукі, крыж пацалавалі і паабяцалі ніколі больш не быць ворагамі. Дамовіліся разам пачаць вялікую вайну супраць крыжакоў.
(194 словы)

(А. Бензярук)

 

Похожие статьи:

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Сынковіцкая царква

Аляксей ДудараўАляксей Дудараў - Князь Вітаўт - ГДЗ

Аляксей ДудараўАляксей Дудараў - Князь Вітаўт

Вацлаў ЛастоўскіВацлаў Ластоўскі - Вітаўт і Ягайла

Мікола ГусоўскіМікола Гусоўскі - Урывак з паэмы "Песня пра зубра" (Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы...)