Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Славуты асілак

   Даўным-даўно, тысячы гадоў таму, з-пад вялізнага каменя, дзе б’е крыніца, нарадзіўся славуты асілак. Яго назвалі Нёманам. Жыў сярод лясоў дрымучых, лугоў шырокіх, прыгожы, працавіты, прыродзе, і людзям, і ўсяму жывому дабром плаціў. У суседстве жыла Лоша: гультаяватая, ляжала ў цяньку, сабою любавалася, нікому ад яе не было ні радасці, ні карысці. Лоша часта заглядала да свайго суседа. За маўклівасць называла яго Неманцом.
   Цяпер ніхто не ведае, што Нёману спадабалася тая красуня. Адно вядома – было вяселле. Гуляла на ім уся жаніхова радня: і Сула, і Уса, і Уздзянка, і Шчара... Каго толькі тут не было! Пілі, балявалі, маладым шчасця ды добрай долі жадалі.
   Скончылася вяселле, пачаліся будні.
   Зноў Нёман не ведаў ні дня ні ночы. Паіў, карміў, туліў ўсіх, хто да яго гарнуўся: і чалавека, і звера, і птаха, і рыбу, і жыўнасць усякую. Цешыў сваім люстэркам водным прыбярэжныя лясы, палеткі, лугі, на сваіх магутных грудзях насіў чоўны, ганяў плыты.
   Не раз запрашаў на шырокі прастор і сваю красуню ненаглядную. Толькі тая была абыякавая, халодная да ўсяго, па-ранейшаму не хацела дзяліць са сваім волатам нягоды і радасці.
   Не да душы было такое жыццё Нёману: аднойчы цёмнай ноччу кінуўся ўпрочкі.
   Прачнулася Лоша, а Нёмана няма. Пачала даганяць уцекача, ды не ў той бок кінулася. Па далінах ды па нізінах бегла, ажно сіл не ставала, дый не ведала, куды далей падацца. Гукала-клікала на дапамогу, але ніхто не прыйшоў: ні Пціч, ні Бярэзіна, ні Свіслач... Выбегла Лоша да груда пясчанага і ўбачыла: Нёман праз долы і лясы дарогу сабе пракладае. Пачала дапамагаць яму. І людзі не абмінулі яе: паблізу пачалі будавацца. Так нарадзіліся вёскі Лоша, Мрочкі, Пясочнае, Сасноўка, Рачыца.
   Нёман ніколі не забывае родныя мясціны. Кожную вясну, кожную восень дажджлівую вяртаецца да маці сваёй – крынічкі, якая цячэ з-пад вялікага каменя.
(288 слоў)

Паводле А. Гурскага

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСтаранная праца

Пераказы, дыктантыГімн жыццю

Пераказы, дыктантыПразрыстая пара восені

Пераказы, дыктантыБерагам Нёмана

Пераказы, дыктантыКаля Нёмана