Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сапёр

   Ён быў не проста салдатам. Ён быў сапёрам. Любая салдацкая служба нялёгкая, а сапёрская самая цяжкая і небяспечная. Вялікую смеласць і мужнасць павінен мець сапёр. А яшчэ – моцныя нервы і ўмелыя рукі. Не павінен памыляцца сапёр, бо памылка яго вартая жыцця. Нездарма кажуць: сапёр памыляецца адзін раз.
   Сотні, а можа, і тысячы мін абясшкодзіў сапёр сваімі рукамі, мосцячы доўгую дарогу да Дня Перамогі.
   Салдат думаў, што служба яго ўжо скончылася. Ён прыехаў дадому, спадзеючыся, што будзе араць зямлю, касіць траву, жаць збажыну. Але дома чакала бяда. На варожай міне, што засталася ў зямлі, падарваўся яго сын-падлетак. I не толькі яго сын. Уся зямля была ўсеяна мінамі, бомбамі і снарадамі – гэтым жахлівым насеннем вайны. I падрываліся на іх дарослыя, дзеці, звяры. I салдат зноў апрануў шынель.
(126 слоў)

Паводле М. Гіля.

 


 

    Любая салдацкая служба нялёгкая, а сапёрская ці не самая цяжкая і небяспечная. Там, дзе пройдуць танкі, а за імі пяхота, перш пройдуць сапёры, бо яны павінны абясшкодзіць міны, пракласці шлях войску. Нездарма кажуць, што сапёр памыляецца адзін раз. Яго памылка варта жыцця.
   Ён быў смелы і мужны, наш салдат-сапёр. Сотні мін размініраваў ён, мосцячы доўгую дарогу да Перамогі.
   Ён вярнуўся дадому, спадзеючыся, што будзе займацца мірнай працай хлебароба. Ды дома чакала бяда. На нямецкай міне, што засталася ў зямлі, падарваўся яго сын. На вайне салдат бачыў нямала смерцяў, але ссівеў у трыццаць пяць гадоў, перажыўшы смерць сына-падлетка.
   Аднойчы ён пачуў, што ў гарадской бальніцы ёсць цэлая палата дзяцей, якія падарваліся на мінах. Салдат зазірнуў у тую палату і быў уражаны не менш, чым смерцю сына. Асабліва запомніўся яму дванаццацігадовы хлопчык, у якога замест вачэй былі чорныя правалы. У сэрца сапёра запалі словы хлопчыка: «Я не бачу сонца...»
   І салдат зноў апрануў шынель.
(142 словы)

(Паводле М. Гіля)

 

Похожие статьи:

Мікола ГільМікола Гіль - Першы настаўнік

Пераказы, дыктантыДа маці

Мікола ГільМікола Гіль - Татава аўтаручка

Пераказы, дыктантыСталіца беларускага поўдня

Пераказы, дыктантыСамалёт на лузе