Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рэкі Беларусі

   Беларусь называюць сінявокаю. Гэта ад мноства вады на нашай зямлі. На Беларусі каля дваццаці адной тысячы рэк і рэчак і каля адзінаццаці тысяч азёр. Нашы рэкі часам бяруць свой пачатак не на зямлі, а ў небе: іх нараджаюць хмары. Ападкі ў выглядзе дажджу і снегу, калі ён растае, становяцца вытокамі нашых рэк і рэчак.
   Аднак беларускія рэкі пачынаюцца не толькі з неба, але і з падземных вод. Б’е, пульсуе з-пад зямлі маленькая крынічка, а ад яе завязваецца, пачынае журчаць такі ж самы маленькі ручаёк. Бывае, што нашы рэкі нараджаюцца ў азёрах, а то і ў балотах.
   Паводле легенд, рака Свіслач нарадзілася са слёз княгіні Рагнеды, якія ператварыліся ў чыстыя крыніцы.
   Якраз у Беларусі знаходзіцца водападзел паміж Чорным і Балтыйскім морамі, які падзяляе нашу тэрыторыю на чарнаморскі і балтыйскі схілы. Адны рэкі сцякаюць па адзін бок водападзела, іншыя – па другі.
(141 слова)

Паводле Я. Сіпакова.

Похожие статьи:

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Перавернуты

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Клетка

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Заміра

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Лета з мятлушкай

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Як спакайней?