Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Птушыная сімфонія

   Мне здалося, што ў прыбярэжных за ракою кустах лазнякоў і чаромхі гулка адазваўся салавей. Трэлі ліліся звонкія, адборныя, густыя. На такія здольны толькі сапраўдны майстар, які не адну вясну радаваў сваім голасам закаханых. Але патроху сталі ўлоўлівацца ў гэтых трэлях нейкія несуладнасці, хібы, стала адчувацца, што гэта не салаўіны спеў, а нейкая падробка пад яго.
   Так і ёсць! Вось у той нібыта салаўіны спеў увабралася каленца са спеву дразда-белабровіка, а вось пачулася ў ім трэль івалгі, а вось і дрыготкае спяванне заранкі прагучала. Усё ясна. Гэта так паказвае свае штукарствы балотная чарацянка – дзівосная спявачка нашых лугоў. Ох, і любіць жа яна падмануць спевам любой птушкі! Ох, і майстар жа яна на самыя дзівосныя перайманні!
   У вячэрнюю птушыную размову ўключыўся дзяркач. За ім аднекуль завухаў бугай, з азярынак адгукнуліся качкі. Усё наваколле спяшалася падтрымаць птушыную сімфонію і яшчэ падкрэсліць, што кожная хвіліна ў жыцці зямлі нашай па-свойму непаўторная і надзвычай прывабная.
(150 слоў)

Паводле К. Кірэенкі

 

Похожие статьи:

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Сцюдзёны вырай. Аповесць першая

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Гнёзды за дымам. Аповесць другая

Янка БрыльУвесь свет — адзін дом (па раману Янкі Брыля "Птушкі i гнёзды")

Янка БрыльРаман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды". Вобраз Алеся Руневіча

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Птушыны спеў