Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Майстар гістарычнага кіно

   Кінарэжысёр Віктар Шавялевіч даўно і плённа працуе ў жанры дакументальна-мастацкага кіно. Героямі яго фільмаў абраны вядомыя гістарычныя асобы, якіх рэжысёр называе «людзьмі-свечкамі». Гэта вялікія асветнікі, святары, палітычныя дзеячы, тыя, хто клапаціўся пра свой народ, хто ў сваёй постаці і ўчынках увасабляў найвышэйшыя духоўныя ісціны.
   Першы з цыкла гістарычных стужак Шавялевіча фільм «Па шляхах "Слова пра паход Ігаравы"». Ён успрымаецца як на дзіва сучасны, таму што накіраваны супраць братазабойчых войнаў, супраць шляху крыві і гвалту ў вырашэнні канфліктаў любога ўзроўню. Другі фільм называецца «Да вас, сучаснікі мае». Яго героямі сталі Рагнеда, Кірыла Тураўскі, Ефрасіння Полацкая, князь Усевалад. Апошні твор Віктара Шавялевіча – дылогія «Пастка для зубра», у якую ўваходзяць фільмы «Ягайла» і «Вітаўт». Гэта дылогія атрымала Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь у галіне кіно. Усе тры тэлекарціны аб’ядноўваюць агульная задума і час гістарычных падзей, што адбываюцца ў Вялікім Княстве Літоўскім чатырнаццатага-пятнаццатага стагоддзя.
(142 словы)

В. Нячай

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыКінафестываль «Лістапад»