Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Князь Вітаўт

   Пры праўленні князя Вітаўта Вялікае Княства Літоўскае стала найбуйнейшай еўрапейскай дзяржавай. У час княжання Вітаўта наша дзяржава мела трывалыя дыпламатычныя адносіны з усімі заходнееўрапейскімі краінамі, а таксама з Асманскай Турцыяй і Крымскім ханствам. Князь Вітаўт праводзіў самастойную палітыку і марыў стаць каралём.
   Пра многае гаворыць і тое, што недзе пасля тысяча чатырыста дзясятага года наймагутнейшы імператар Святой Рымскай імперыі Жыгімонт і сам Папа Рымскі Марцін V, шукаючы Вітаўтавай падтрымкі ў змаганні з гусіцкай Чэхіяй, прапанавалі яму каралеўскую карону. Канчатковае рашэнне каранавацца Вітаўт прыняў на Луцкім з’ездзе тысяча чатырыста дваццаць дзявятага года, куды прыехаў той жа імператар з жонкаю, кароль Польшчы Ягайла, прадстаўнікі папскага пасада, візантыйскага імператара і пасольстваў іншых дзяржаў.
   Згода Вітаўта прыняць карону з рук імператара сведчыла не толькі пра аўтарытэт нашай дзяржавы і вялікага князя ў Еўропе, але і пра завязванне новага вайскова-палітычнага хаўрусу Вялікага Княства Літоўскага з Рымскай імперыяй.
   Гэта вельмі напалохала польскіх магнатаў, якія як агню баяліся далейшага ўмацавання беларускай дзяржавы.
   У канцы верасня тысяча чатырыста трыццатага года на каранацыю Вітаўта ў сталіцу Вялікага Княства Літоўскага з’ехаліся шматлікія госці з многіх краін. Усе цярпліва чакалі, пакуль састарэлы Вітаўт паправіцца ад цяжкай хваробы. Палякі, пачуўшы пра хваробу Вітаўта, перахапілі карону ў імператарскіх паслоў, якую тыя везлі з Нямеччыны ў Вільню, абабраўшы пры гэтым іх да ніткі.
   Аднак лёс распарадзіўся інакш: Вітаўт памёр.
(217 слоў)

Паводле І. Саверчанкі, З. Санько.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСустрэча ў Берасці

Мікола ГусоўскіМікола Гусоўскі - Урывак з паэмы "Песня пра зубра" (Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы...)

Аляксей ДудараўАляксей Дудараў - Князь Вітаўт - ГДЗ

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Сынковіцкая царква

Аляксей ДудараўАляксей Дудараў - Князь Вітаўт