Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дзіця чыгункі

   Можна ўпэўнена сказаць, што «Міколка-паравоз» выправіўся ў свой літаратурны рэйс з Рагачоўшчыны, а дакладней – з вёскі Старое Сяло. Якраз тут прайшло дзяцінства Міхася Лынькова. Сюды з Лёзненшчыны перабралася сям’я Лыньковых: на радзіме не хапала зямлі, таму бацькі пайшлі працаваць на чыгунку.
   Можна лічыць, што Міхась вырас на чыгунцы. Жыў у будцы чыгуначніка на мясцовым раз’ездзе, летам дапамагаў бацькам на падсобных работах. Пазней Міхась Лынькоў выкарыстае дзіцячыя ўражанні ў вядомай усім аповесці «Міколка-паравоз».
   Дзеці вучыліся ў Старасельскай школе. Міхась быў выдатнікам і пасля заканчэння школы атрымаў узнагароду – кнігу «Вечары на хутары паблізу Дзіканькі».
   Настаўніцкую адукацыю будучы пісьменнік атрымліваў у Рагачове. Аднак грошай на жыццё не хапала, і Міхась Лынькоў па-ранейшаму падпрацоўваў на чыгунцы, а таксама даваў прыватныя ўрокі. Пасля працаваў у школе, служыў у войску, а з цягам часу вярнуўся на радзіму.
(133 словы)

Паводле А. Жбана.

Похожие статьи:

Міхась ЛынькоўМіхась Лынькоў - Васількі

Міхась ЛынькоўМіхась Лынькоў - Салют

Міхась ЛынькоўМіхась Лынькоў - Над Бугам

Міхась ЛынькоўМіхась Лынькоў - Міколка-паравоз

Міхась ЛынькоўМаньчжур. Аналіз апавядання