Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дзівосная і прываблівая прыгажосць

   Снег пайшоў больш густы. Разнастайныя па форме, па велічыні сняжынкі ляцелі, кружыліся перад машынай, віхрыліся збоку. Дзівосная і прываблівая прыгажосць была ў іх палёце і кружэнні. Яна зачароўвала, напаўняла адчуваннем няспыннасці руху, нараджала простую і зразумелую ўрачыстасць у душы. Але і ад гэтага было таксама добра, як і ад адчування руху. I настрой рабіўся лагодны-лагодны, забываліся ўсе непрыемнасці, усе турботы жыцця.
   Уехалі ў лес, і сняжынкі раптам як бы запаволілі сваё імклівае кружэнне. Паабапал дарогі пацягнуўся бор з высокімі старымі соснамі, галіны якіх павіслі над шашой. На галінах асядалі, разбураліся зоркі сняжынак, і на дол павольна церусіўся снег, рэдкі і лёгкі. Адразу знікла адчуванне імклівасці руху, палёту, але з’явілася новае пачуццё – захапленне веліччу і хараством лесу. Паважна і ўрачыста кланяліся машыне рэдкія бярозы і дубы, на якіх дзе-нідзе звісала пад цяжарам снегу карычневае лісце. Сосны, падобныя адна на адну, як сёстры, стварылі ўзбоч дарогі суцэльныя сцены, велічна ўздымалі ў белае неба свае заснежаныя густыя шапкі.
(159 слоў)

Паводле I. Шамякіна.

Похожие статьи:

БиографииІван Шамякін

Іван ШамякінІван Шамякін - Непаўторная вясна

Іван ШамякінАдказы на пытанні па аповесці "Гандлярка і паэт"

Іван ШамякінСэрца на далоні. Адказы на пытанні

Іван ШамякінІван Шамякін - Злая зорка