Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дарога з дому

   Мінуўшы сяло, Сцёпка выйшаў у поле. Бяскрайнія прасторы ляжалі перад ім, пазіралі на яго незлічонымі вачыма, пазіралі маўкліва і ўдумна. Нейкае нязведанае адчуванне жалю агарнула Сцёпку. Усё, што было найдаражэйшае ў яго жыцці: дзяцінства, таварышы, сям’я, Аленка і гэтае пяшчотнае дрыгаценне струн яго сэрца – усё гэта засталося там, пад саламянымі стрэхамі, што пакрыху пачыналі знікаць з вачэй.
   Ідзе Сцёпка то чыгункаю, то вузенькаю сцежкаю, мінае чырвоныя домікі будачнікаў, пераезды, купкі дрэў, а перад ім раскрываюцца ўсё новыя малюнкі незнаёмых краявідаў. З кожным новым паваротам чыгункі, з кожнаю новаю вярстою Сцёпка ўсё глыбей і яскравей адчувае ўладу гэтых прастораў, сярод якіх сям-там раскідваюцца цёмна-зялёныя палоскі лесу. Гэтыя вёсачкі, і людзі, і дрэвы ля дарогі спачатку, здавалася, пазіралі на яго неяк неспагадліва і нават варожа. I чым далей адыходзіў Сцёпка ад роднага сяла, дзе засталіся бацька, маці, суседка Аленка, тым больш мілым і дарагім станавілася яно яму. Але разам з гэтым яно непрыкметна выцяснялася са Сцёпкавай душы новымі думкамі, новымі разважаннямі, тым невядомым, што яго чакала ў будучым.
(170 слоў)

Паводле Я. Коласа.

Похожие статьи:

Якуб КоласТворчасць Якуба Коласа

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы

Якуб КоласПаэма «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства

Якуб КоласСлужэнне народу — асноўны абавязак мастака. Паэма «Сымон-музыка»

Якуб КоласДухоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»