Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Грыбная неруш

   Я паціху ішоў па сцяжынцы. Мінуў першыя кар’еры, пабрыў па пахучым палыне. Вырашыў зазірнуць у ельнік. Раптам грыбнікі сюды яшчэ не дабраліся.
   Адразу ўспомніў, як некалі мы з бацькам звярнулі ў гэтым месцы са сцежкі і пад самым носам у людзей натрапілі на неруш баравікоў. Ужо праз гадзіну вярнуліся дадому. Маці аж успляснула рукамі ад такой знаходкі. Мы выклалі баравікі на разасланую салому. Мама выпаліла ў печы, нанізала грыбы на пруткі і на бляшанках для булак паставіла сушыцца на гарачы под. А мы зноў пабеглі ў лес.
(89 слоў)

(Паводле А. Камароўскага)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыГрыбы ў павер’ях

Пераказы, дыктантыНастасін гай

Пераказы, дыктантыВеснавыя грыбы

Рыгор БарадулінРыгор Барадулін - Неруш

Пераказы, дыктантыНеруш