Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Галкі

   Доўгі летні дзень нарэшце-такі надумаўся спачыць. Пакацілася ўніз сонца, і адразу падаўжэлі цені, паменшала віднаты.
   У шырокі комін старасвецкай будоўлі пара за парай напакоўваюцца галкі. Пяшчотна абзываюцца адна да аднае і лезуць у цаглянае жарало.
   Раптам як па сігнале яны пачалі высыпацца назад. Перад акном зачарнела, нібыта з коміна іх вылецела ўдвая больш, чым увайшло. Галкі кружыліся на адным месцы і заклапочана крычалі.
   Я выйшаў на ганак паглядзець. Гвалту і га́ласу, як толькі птушкі ўбачылі чалавека, нельга было стрымаць. Дый галак, відаць, прыбыло. Мусіць, вылецелі не толькі з усіх трыццаці комінаў старога радзівілаўскага палаца, а і з’явіліся з-за возера, з самога Нясвіжа. Старыя ліпы на затравелым вале аж кіпелі ад чорных крылаў, і кожная дзюба ва ўсё горла выкрыквала нешта сваё, адной толькі ёй і яе сяброўкам зразумелае.
   Проста над сцежкай звісалі лапы старой ліпы. На скрыжаванні галін неспакойна варушылася галчаня. Яно не сядзела на ножках, а ляжала: упершыню ўзляцеўшы, не ўцэліла, відаць, сесці як трэба, шухнула на грудзіну і не магло ўзняцца. Птушаня лёгка было дастаць, але галкі не дазвалялі мне ні паварушыцца, ні падняць рукі: птушыная гамана адразу ж узрастала. І я адышоўся! Самі дапусціліся да бяды – самі і выручайце.
(193 словы)

Паводле М. Лужаніна

 

Похожие статьи:

Янка БрыльРаман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды". Вобраз Алеся Руневіча

Пераказы, дыктантыПтушкі шчасця

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Гнёзды за дымам. Аповесць другая

Янка БрыльУвесь свет — адзін дом (па раману Янкі Брыля "Птушкі i гнёзды")

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Сцюдзёны вырай. Аповесць першая