Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вясна ў Маскве

   Вясна з’явілася ў Маскву зусім нечакана. Здавалася, што яшчэ нічога не было. Толькі цяклі струменьчыкі бруднай вады з-пад наздраватых куп снегу на газонах, стаў больш звонкі, чым зімой, стук дзявочых абцасікаў па асфальце, блакітнае сонейка пачало грэць праз шкло вокнаў.
   Зіма не адступала тут павольна, як у вёсцы, у размераным чаргаванні сонечных дзён і марозных начэй. У горадзе з зімою вялася жорсткая вайна. Зіму скідвалі з дахаў, як з муроў крэпасці. Яна ляцела ўніз і цяжка ляскалася аб каменне. Яе рэшткі грузілі на самазвалы і вывозілі прэч, ачышчаючы поле пабоішча.
   І раптам дзяўчынка ў зацішку пачала гуляць у «класікі». Гэта і была вясна. Неўзабаве выбухнуў мільёнамі салатных пупышак Цвярскі бульвар. Нават тут, у гэтай цёмнай аўдыторыі, Андрэй адчуваў, як за парцьерамі, што завесілі вокны, сваволіць і бяжыць між дрэў, уздымаючы лёгкі зялёны пылок, гарэзлівы вецер.
   Вельмі хацелася кудысьці ў пушчу, дзе сінеюць беларускія пралескі, дзе ў нетрах такуюць цецерукі.
(149 слоў)

Паводле У. Караткевіча

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыАбуджэнне

Пераказы, дыктантыПрыход вясны

Пераказы, дыктантыГуканне вясны

Пераказы, дыктантыСустрэча вясны

Якуб КоласЯкуб Колас - Вясна